Творчасьць
Шаноўнае спадарства, аўтары, лiтаратары, паэты, музыкi i проста творчыя людзi! Дасылайце калi ласка свае творы на скрыню bzm@pochta.ru i мы абавязкова зьмесьцiм iх на гэтай старонцы!
Зьмiцер Давыдзенка
Масква
Davydenko-D[g]yandex.ru
I. Сэрца пакуты
Санэт
Чароўнай з’явай дзiўнай прыгажосьцi
Ты ў сэрцы зруйнавала прахалоду.
Кляну цябе, кляну сваю прыроду,
Дзе месца ёсьць для рэўнасьцi i злосьцi.
Але, каб з хаты сьмецьце не выносiць,
Забуду горыч.Помню асалоду,
Пяшчоту мiлых рук i позiрка лагоду,
Запал жаданьня выйсьця шчыра просiць.
Наiўна думаць, быццам ты сьвятая,
Але цi пакахаў бы я бязгрэшную такую.
Давай любiць, пакуль зямля сьвяткуе
ўрачыстасьць цiхую мядовага спатканьня!
…………………………………………………………..
Вядома, сэрцу ты любiць не загадаеш,
Але ж успыхне — i агня ўжо не стрымаеш.
Верасень 1995
Шчырыя словы
Шчырыя словы
Трэба казаць,
Цяжка бывае нам моўчкi трываць.
Лiчыш, дарма:
Сэнсу няма…
Просiцца праўда на волю сама!
Боль прыхаваны –
Нясьцерпны цяжар,
Мусiць раскрыцца душэўны пажар.
Можна ўцячы
Ад чыiхсьцi адзнак,
Ды ад сябе немагчыма нiяк.
Нiбы ўраган
Цi варожы таран,
Душы зьнiшчае самападман.
Крохкае цяжка захоўваць…
Хай жыве шчырае слова.
Стрыечныя браты
(верш-перасьцярога)
Любоў злая...
Стрыечныя браты
Дахаты завiтаюць,
Стрыечныя браты
Прывабнымi бываюць.
У дальнiх сваякоў
Складаныя стасункi,
Прымай у хату зноў
Лiхiя падарункi.
Стрыечныя браты —
Якая небясьпека!
Iмкненьне да бяды
ўласьцiва чалавеку.
Трымаць пачуцьцяў жар
Няможна пад кантролем,
Хiсьнецца гаспадар —
Прарвецца чорт на волю…
Гаворыць сэрца ўслых —
I сорам, i сумленьне,
I забабонаў шыхт
Зьнiкаюць у iмгненьне.
Зiрнеш адзiн разок
У вочы канавыя —
I п’еш атруты сок,
Салодка сэрца ные. Пiльнуе з-за кута
Раптоўнае каханьне.
Малюе чорт-мастак
Таемныя жаданьнi.
Каханьня пачуцьцё
Бывае недарэчным,
Вядзе цябе жыцьцё
I да братоў стрыечных…
Спакусу адганi,
Шаленству не паддайся,
Ты сэрца баранi,
Глядзi не закахайся!
Стрыечныя браты —
Знаёмься асьцярожна,
Прыстойнасьцi масты
Спалiць жадае кожны.
Стрыечныя браты —
А раптам ён адчуе,
Што ўзрушаная ты,
I хто тады ўратуе?..
Як прыйдуць яны зноў,
Чытай перасьцярогу,
А лепш трымай братоў
Падалей за парогам!
Кастрычнiк 2003
II. Беларуская готыка
Мiла ў небясьпецы
Прысьвячаецца ўсiм дзяўчатам,
якiя (ледзь ня) трапiлi ў бяду
праз сваю неабачлiвасьць
Дзяўчыначка юная Мiла
З хлапцамi лiхiмi пайшла,
Аўтобус апошнi згубiла,
Дарогу дамоў не знайшла.
Завабiлi хцiвыя хлопцы
У дзiкi далёкi гушчар.
Увёз невядомы кiроўца
Ад гэтых бяздушных пачвар.
У хаце агеньчык самотны –
Дзядуля сiвенькi ня сьпiць,
З-за ўнучкi Людмiлкi гаротнай
Ягонае сэрца балiць.
Калоцiцца сэрца i плача,
Дзяўчыначка, дзе жа ты, дзе?
Твой шлях хiба месяц адзначыць,
I неба счарнела ў нудзе.
“Ня слухала б хлопцаў паганых,
Што ў пастку цябе завялi,
Iх словаў салодкiх, падманных”, -
Ёй кажуць лясы i палi.
Край браслаўскi гадам адпомсьцiць –
У холадзе й цемры сядзяць.
Хай кожны нягоднiк запомнiць,
Як дзеўчын самотных кiдаць.
Вось неба сьлязьмi залiлося,
I шэпчуцца сосны ў журбе...
Хутчэй бы, Людмiлка, ўдалося,
Нарэшце пабачыць цябе!
жнiвень 2003
III. Вiншавальнае
Да Дня народзiнаў Веранiкi
Што мне сёньня нагадае
Гэты восеньскi дзянёчак,
Чым адметны ён, чым зьзяе,
Як агеньчык - вугалёчак?
У лесе высьпела сунiчка?
Салаўём зайшлась сiнiчка?
Пацякла з зямлi крынiчка?..
Нарадзiлась Веранiчка!
Да бацькоў прыйшла ўцеха,
Не адна, а з непакоем:
Ох, няўрымсьлiвая дзеўка,
Цяжка з жваваю такою!
Ёсьць калючкi ў гэтай ружы,
Можа кожнага зьбянтэжыць:
Дух пярэчаньня (ды й дужы!)
Гэтай дзеўчыне належыць.
Мой букецiк пажаданьняў
Ты аддай ёй, восень, у рукi:
Плёну многа з намаганьняў,
На карысьць каб шлi навукi;
ў вiры танцаў закруцiцца,
Песьняў мёдам наталiцца
Ды настрой iскрысты мець.
I такое пажаданьне
ў той букецiк пакладу я:
Як чаромха з мрояў мая,
Як з садоў чароўных ружа,
Як Радзiмы ўвасабленьне,
Кожнае ў жыцьцi iмгненьне
Красаваць, цвiсьцi, квiтнець!
Кастрычнiк 2002
***
Хай людзкасьць i чуласьць цябе атачаюць,
А зло i няпраўда згараць цi растаюць,
У сэрцы пануюць любоў i спакой,
А ўдача заўсёды сябруе з табой.
Усьмешка твая хай сяброў сагравае,
А гора дарогi да ганку ня знае,
Шануюць сумленныя й шчырыя людзi,
А злыдняў у жыцьцi i блiзка ня будзе!
IV. На чужой старане
На Мiланшчыне
Пасярод лясоў кудлатых,
У баку ад мiтусьнi
Над вадой хiлiцца хата,
Дзе мае праходзяць днi.
Калi цемра адступае,
Пачынаюць сакатаць
Разам восем папугаеў,
Так што немагчыма спаць.
Кацяняты, нiбы дзецi,
Пачынаюць валтузьню
На мяху цi на газеце —
Усё да iх iдзе ў гульню.
Вiск паўлiнаў замяняе
Крыкi ранiшнiя пеўняў:
Хто прыгожа выглядае,
Можа не баяцца сцэнаў.
Нiбы ветразь над вадою —
Белы лебедзь шпацыруе.
Стая карпаў за “кармою”,
Быццам iмi ён кiруе.
Качка-мацi клопат мае —
Вучыць пiльнасьцi малых.
Паслухмяна шыхт трымаюць
Дзесяць шарыкаў жывых:
Качаняты часта гiнуць,
Бо iдзе пагроза з неба.
Варта ў сажалку закiнуць
Пiццу цi кавалак хлеба,
Ажно ў ёй вада бруiцца,
Быццам кiпень на агнi,
Так iмкнуцца наталiцца
Карасi ды акунi.
Вось i я, як качка тая,
Вывадак малых вяду.
Нам кiроўцы саступаюць,
Запавольваюць хаду.
Крыкi ў цiшынi расталi:
Гэта ослiк сiмпатычны,
Вушы доўгiя ён мае
I чатыры капыты.
Да суседа завiтаю;
Трэба быць самакрытычным:
Сапраўды, магчыма, часам
На яго падобны ты?
Так сядзець бы, забаўляцца,
На асла глядзець старога,
На палёт паўлiна вольны
I на ранiшнi туман,
Ды ўжо трэба адпраўляцца
Мне на досьвiтку ў дарогу,
Бо чакае неспакойны,
Мiтусьнёй п’яны Мiлан.
Iталiя, лiпень 2003
Лiст з Iталii
Баўлю час я ў дзiўным краi
Ля падножжа Альпаў стромых
I мясьцiн, з якiх паходзiць
Пан вялiкi Жыгiмонт.
Прамысловасьць тут буяе,
Беспрацоўе невядома.
Край памежны гэты носiць
Iмя гучнае П’емонт.
Тут лацiнская культура
Сустракаецца з паўночнай,
Экспрэсiўная натура
Стрыманай глядзiць у вочы.
У размовах ужываюць
Рыма-гальскую трасянку.
Стравы грапай дапаўняюць
На вясёлай пагулянцы.
Экстрэмальная прырода,
Да дзiвацтваў клiмат схiльны.
Гор узьняты ў неба мост...
Тут паўлiн трымае горда,
Нiбы сьцяг цi герб фамiльны,
Доўгi свой стракаты хвост,
Цi павольна пераходзiць
З сябруком аўтадарогу,
Не зважае, што кiроўца
Можа хвост адпрасаваць...
Ноччу кот на шафе шкодзiць,
Цi сiгае на падлогу,
Трэба шчыльна зачынiцца,
Калi хочаш добра спаць.
Край той горны, навальнiчны:
Часта ў iм маланкi неба
На кавалкi расьсякаюць,
Вецер шкоды шмат наносiць,
Дрэвы i платы ламае
I дарогi засьцiлае
Лiсьцем i гальлём сучастым.
Сонца ўсё раней заходзiць,
I паўлiн свой хвост адкiнуў,
Стаў жывёлай непрыкметнай,
Нiбы курыца цi гусь.
Пэўна, час прыйшоў, народзе,
Нам вяртацца ў краiну
Памяркоўнасьцi адметнай,
Больш прывычнай — Беларусь.
Жнiвень 2003
V. Беларускi сусьвет
Багацьце
Кожны чуў: наш край маркотны,
Анiчога ў iм няма,
За мяжой шукай вабноты,
Не губляй тут час дарма.
Бедаком сябе лiчыць —
Гэта сорам, браце:
Ты зiрнi — вакол ляжыць
Дзiўнае багацьце.
Граньне гусьляў, флейты сьпеў,
Гук дуды магiчны,
Шэпт лiстоты старых дрэў,
Рух вады крынiчнай,
Блiскавiц вясновых зьзяньне,
Пошум пушчаў i дуброў,
Вод iмклiвых вiраваньне,
Статкi лосяў ды зуброў,
Соснаў гожых калыханьне
Ды паселiшчы баброў —
Краю нашага аздобы.
Толькi крокi запаволь,
Скiнь свой смутак i жалобу,
Адпачыць душы дазволь.
Выйдзеш зранку ўвесну ў поле —
Там шчабечуць жаўрукi.
Зойдзеш у лес, дзе дыхаць вольна —
Бой вядуць цецярукi... А касьцёлаў ды каплiцаў —
Нiбы пэрлiн на дне мора,
Замкi, вежы, сьцен байнiцы,
Там схаваны таямнiцы
ў сутарэньнях, калiдорах.
З чоўнам, роварам цi пешкi
У край сьпяшайся цераз Мёры,
Дзе блакiтныя прасторы.
Вабяць там лясныя сьцежкi,
Леднiкоў эпохi рэшткi —
Камы, озы ды азёры.
Там руплiўцы адраджаюць
Старажытныя рамёствы,
Да мастацтва дотык маюць
I маленькi, i дарослы.
Войса, Струста, Снуды, Несьпiш —
Цуд такi ты ў сэрца ўмесьцiш.
Ноччу ў iх глядзiцца месяц.
Толькi ў воды iх нырнiце,
Цi з пагорка паглядзiце —
Згадкi лепшыя ўваскрэсяць.
Варты жалю той бядак,
Хто ў нару забiўся
I ад скарбаў тых, дзiвак,
Сам адгарадзiўся.
Люты 2003
* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *
Калядныя абрады
Ноч, даўжэйшая ў годзе,
Неўзабаве надышла.
З першай зоркай у народзе
Запрашаюць да стала.
Стол стаiць, пакрыты сенам,
А на iм абрус ляжыць,
У мiгценьнi летуценным
Елка ля вакна стаiць.
У кутах — снапы са збожжа,
У мiсцы на стале — куцьця:
Талiсман ад сiл варожых,
Сымбаль вечнага жыцьця.
Хутка ўся сям’я зьбярэцца,
Прыйдуць добрыя сябры,
Згода ў хаце застанецца,
Звады й крыўды — на двары.
З кожным паламай аплатку,
Каб традыцыя жыла,
У доме пажадай парадку,
Дабрабыту i цяпла.
Жонка мужу пажадае:
Каб ты сьвету не вiдаў
З-за вялiкага ўраджая
(Ды здароўя не губляў).
Гаспадар адкажа жонцы:
Хай жа буйных гарбузоў,
Буракоў, гуркоў ды морквы
Хопiць нам да маразоў!
Пачынаюцца варожбы:
Сьверб дзяўчын апанаваў,
Каб хлапец якi харошы
Шлюб хутчэй прапанаваў.
З-пад абруса ты сьцяблiнку
Асьцярожна выбiрай:
Возьмеш доўгую былiнку —
Будзе добрым ураджай.
Адчыняй шырока дзверы,
Паважаны гаспадар:
Калядоўшчыкаў намеры —
Атрымаць за песьнi дар.
Тут Каза, Мядзьведзь ды Конiк
Вiншаваць цябе прыйшлi,
Час запляскаць у далонi:
Добру вестку прынясьлi.
Сьвята слаўнае Калядаў
Лучыць розныя часы:
Да язычнiцкiх абрадаў —
Хрысьцiянаў галасы.
Уся Эўропа адзначае
Збаўцы вечнага прыход.
Хай Пан Бог ва ўсiм спрыяе
ў гэты дзень i ў новы год!
Сьнежань 2002
Урачыстае вiншаваньне з нагоды сьвята Дзядоў
Землякi, браты, сябры,
Доўжым звычай мы стары:
Ушаноўваць памяць тых,
Хто нас у сьвет прывёў усiх.
Кiм бы продкi нi былi —
Земляробы, кавалi,
Ваяводы, ваяры,
Гандляры цi гусляры —
Дар ад iх мы прынялi:
Нам жыцьцё яны далi,
Ды ласкавымi былi:
Нам iмя яны далi.
Хай жа продкi ганарацца
Нашай cправай на зямлi
Будзем волатамi ў працы,
У баi i на пiры.
Покуль помнiм мы пра iх,
Месца нам сярод жывых;
Хто мiнуўшчыну забыў,
Той i прышласьць загубiў.
Найшаноўныя дзяды,
Будзем помнiць вас заўжды!
У нашых думках — продкаў справа:
Незалежная дзяржава!
Лiстапад 2002
