«Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!» Падчас нараджэння Божага Сына хоры анёлаў спявалі гэты гімн, у якім выражана вялікая радасць з прычыны нараджэння Збаўцы.
Чалавецтва пасля граху нашых прабацькоў Адама і Евы вельмі доўга жыло нібы ў тунэлі. Яно ведала пра абяцанне Бога збавіць яго і таму жыло надзеяй і [...]
Падзеi
Калядны зварот да вернікаў Апосталськага візытатара для беларусаў грэка-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана.
Неяк ня вельмі даўно з маёй знаёмай здарыўся цікавы выпадак. Вось што яна расказала мне пра гэта. Ехала яна лёнданскім мэтро са сваёй дачушкай, якой яшчэ не было аднаго годзіка. Раптам у вагон убег малады чалавек, які пачаў паводзіць сябе даволі агрэсіўна. Усе [...]
Ён пакідае кіраўніцтва Федэрацыяй хакею і сыходзіць у расійскі бізнэс.
Уладзімір Навумаў вырашыў сысці з пасады старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. Пра гэта ён заявіў сёння на пазачарговым пасяджэнні выканкама ФХРБ.
Уладзімір Навумаў паведаміў, што ў хуткім часе будзе працаўладкоўвацца за межамі Беларусі, таму не зможа надаваць хакею дастаткова часу. Ён назваў [...]
Прадстаўнік сёлетняга дзіцячага “Еўрабачання” ад Беларусі Юра Дземідовіч дасць канцэрт у Маскве. Юны выканаўца прадставіць сваю праграму 2-га студзеня 2010 года ў сталічным клубе «Ікра». Квіткі на мерапрыемства (ад 500 рублёў) ужо паступілі ў продаж.
Як паведамляецца на сайце “Ікры”, шоў Дземідовіча працягнецца 40 хвілін. Больш падрабязнай інфармацыі пра канцэрт пакуль не паступала.
Нагадаем, 23-га лістапада Юра [...]
У Маскве на 77-м годзе жыцця памёр вядомы адвакат Міхаіл Гафштэйн. Ён нарадзіўся ў Беларусі, а пасля вайны паступіў у Маскоўскі юрыдычны інстытут.
У 1981 годзе, калі быў здзейснены замах на жыццё Папы Рымскага Яна Паўла II, Гафштэйн выязджаў у Балгарыю.
Там ён дапамагаў італьянскім адвакатам абараняць балгарына, якога вінавацілі ў саўдзеле ў злачынстве. За гэта Гафштэйна [...]
Сустрэча з Паўлам Шараметам, вядомым беларускім і расейскім журналістам, адбудзецца 10 сьнежня ў памяшканьні МЕОЦ.
Адрас: Москва, 2-й Вышеславцев пер., дом 5а
Канактны тэлефон: 645-50-00
Праезд:
Ад ст. м. Новослободская, Менделеевская: трамвай No. 19 до остановки
«ул. Образцова»
Ад ст. м. Белорусская: трамвай No. 19 до остановки «ул. Образцова»
Беларускае зямляцтва Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных стасункаў (Універсітэта) МЗС РФ (МГИМО) прыняла непасрэдны ўдзел у арганізацыі і святкаванні Дня міжнароднай кухні, які праводзіцца ў МГИМО ўжо другі год па ініцыятыве Рады зямляцтваў Універсітэта. Беларускія студэнты-міжнароднікі прапанавалі гасцям пакаштаваць смачныя дранікі са смятанай, паляндвіцу, печыва беларускай вытворчасці, травяную гарбату ды іншыя стравы, а таксама падрыхтавалі відэаролік [...]
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў з нагоды гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну.
“Дарагія суродзічы! — гаворыцца ў звароце. — Зноў надыходзяць дні, калі мы традыцыйна ўзгадваем Збройны Чын нашых продкаў, якія ў 1920 годзе, перад бальшавіцкай навалай, пайшлі бараніць сваю дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку.
Было іх дзесяць тысяч. Дзесяць тысяч геряў, якія ўзялі на [...]
Беларусы!
Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцьці за Беларусь, за нас, за цябе!
Восемдзесят дзевяць гадоў таму, 27 лістапада 1920 году, распачаўся Слуцкі Збройны Чын. Нашы продкі выступілі на змаганне за сваю дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку. У бой рушылі [...]
20 лістапада 2009 г. (у пятніцу) адзін зь лепшых маскоўскіх клюбаў – «Гараж» – будзе знаходзіцца пад уладай «гітарнае экспансіі» Ірыны Ігнацюк.
Каралева гітарнай музыкі зь Беларусі запрашае Вас на прэзэнтацыю свайго альбома – яркае сцэнічнае шоў з элемэнтамі гішпанскай, азіяцкай, арабскай, лацінаамэрыканскай, японскай і, вядома, беларускай музыкі.
Таксама ў плянах: сумесныя выступы Ірыны Ігнацюк з рэзыдэнтам [...]
