У мінулым годзе Таварыства беларускай мовы прымала актыўны ўдзел у напісанні першай Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі. Акцыя адбылася ў розных гарадах і вёсках Беларусі, а таксама ў замежжы і была прымеркаваная да 90-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У дыктоўцы бралі ўдзел дыпламаты з розных краінаў, якім мы, карыстаючыся нагодай, выказваем шчырую падзяку.
Сёлета ТБМ прапануе правесці [...]
Архив за Февраль, 2009
На паўднёвым захадзе Масквы, у раёне Ленінскага праспекта ў вагоне — бытоўцы на будаўнічай пляцоўцы кампаніі «Балтвестстрой» знойдзена цела 18‑гадовага беларускага гастарбайтэра.
Як высветлілася, нябожчык меў часовую рэгістрацыю ў Санкт‑Пецярбурзе.
Пра труп у міліцыю паведаміла адміністрацыя будоўлі. Пры першым вонкавым даглядзе прыкметаў гвалтоўнай смерці знойдзена не было. Міліцыя распачала крымінальную справу.
Перадае «Радыё Свабода»
19 лютага а 15:00 у доме Рускага замежжа (Дом русского зарубежья, ул. Нижняя Радищевская., д. 2. праезд: ст. м. «Таганская») адбудзецца прэзентацыя сакавiцкага нумару часопiса «Сибирские огни», якi прысвечаны сучаснай беларускай лiтаратуры.
Праводзiць вечарыну вядомы бард Вiктар Шалкевiч. Сардэчна запрашаем усіх!
Пачалася падрыхтоўка наступнага нумару, альманаху “Беларус”, друк якога запланаваны на жнівень 2009 году.
Умовы застаюцца такімі як і ў 2008 г. Змясціць свае творы ў альманаху могуць ўсе аўтары, хто піша па-беларуску ў самых розных літаратурных накірунках. Адзінае патрабаванне – аўтары павінны жыць па-за межамі Беларусі.
Свае творы найлепш дасылаць у рэдакцыю электроннай поштай на [...]
