20 лістапада: BY Party ў «Гараже»
20 лістапада 2009 г. (у пятніцу) адзін зь лепшых маскоўскіх клюбаў – «Гараж» – будзе знаходзіцца пад уладай «гітарнае экспансіі» Ірыны Ігнацюк.
Каралева гітарнай музыкі зь Беларусі запрашае Вас на прэзэнтацыю свайго альбома – яркае сцэнічнае шоў з элемэнтамі гішпанскай, азіяцкай, арабскай, лацінаамэрыканскай, японскай і, вядома, беларускай музыкі.
Таксама ў плянах: сумесныя выступы Ірыны Ігнацюк з рэзыдэнтам «Гаража» DJ Колям, легендарным калектывам ВІА «Самоцветы» і іншымі зоркамі. У якасьці сюрпрызу – эратычны фотаконкурс.
Сярод гасьцей чакаюцца: Барыс Грачэўскі, Прохар Шаляпін, Дзіма Калдун, Аляксей Чумакоў, Віктар Дробыш, Сацура і іншыя знакамітасьці.
Вечарынка працягнецца да раніцы.
20 Лістапада 2009 года (пятніца)
Клуб «Гараж» (Бродников пер., Д. 8)
Пачатак канцэрта ў 20.00
Уваход бясплаты, face control.

Добавить комментарий
Вы можете войти чтобы добавить комментарий.