Будзьма разам!

У мінулую нядзелю, 14 чэрвеня, беларусы Масквы сабраліся ў клюб «Plan B» на «Беларускую вечарыну», арганізаваную Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй «Беларусы Масквы» пры падтрымцы беларускай амбасады ў Расеі. На сцэне — сьцягі і песьні, у залі танцы і конкурсы, сярод гасьцей — Калдун.

Абяцаныя чарка і шкварка, хоць і не дармовыя, але ж былі. Адмыслова для вечарыны ў мэню дадаліся дранікі розных відаў (са сьмятанай, шкваркамі, салам ды кілбасой), а таксама журавінны морс ды квас.

Вядучая Натальля Кузьміна, вядомая як «кавэзэшніца» з каманды «ЧП», сыпала «нацыяналістычнымі» лёзунгамі: «Мы — беларусы! Мы — лепшыя! Нават у Маскве! Беларусы — яны і ў Маскве беларусы!»

Відаць, таму першы конкурс — па скубленьні бульбы — мужчыны ўспрынялі як палітычны, і два з трох удзельнікаў разгарнулі на сцэне сьцягі. Яўген — чырвона-зялёны, Алесь — бел-чырвона-белы. Па якасьці абскубленай бульбы, дарэчы, перамог апошні.

Зладзілі і конкурс для дзяўчат — вырабіць выцінанкі. І тут ужо кожная праявіла майстэрства, перанятае ці то ад бабулі, ці то ад настаўніцы пачатковых клясаў падчас выразаньня сьняжынак.

Але, бадай, галоўным чыньнікам радасьці былі запрошаныя гурты — «Хуткі смоўж» і «Osimira». Дзякуючы ім, маскоўскія беларусы пасьпелі і паскакаць досыць, і таночкі павадзіць, і «Надзеньку» хорам пасьпяваць.

На «Беларускай вечарыне» быў заўважаны і Дзьмітрый Калдун. Але ён сьціпла назіраў за падзеямі з-за століка і на сцэну не падняўся. Зрэшты, фанаты яго не даймалі.

Пачатак традыцыі пакладзены. Чакаецца, што «Беларускія вечарыны» будуць праводзіцца цяпер рэгулярна, але наколькі часта — пакуль невядома.

Шмат фота зь беларускай вечарыны ў Маскве: http://generation.by/news2963.html

bykau

Сёньня, 15 чэрвня, у Маскоўскім Доме нацыянальнасьцяў адбудзецца вечар, прысьвечаны 85-годзьдзю з дня нараджэньня славутага беларускага пісьменьніка Васіля Быкава.

Адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Василий Быков» і прам’ерны паказ дакумэнтальнага фільма Сяргея Галавацкага «Смерти нет» пра беларускага пісьменьніка. Фільм быў зьняты па замове тэлеканала «Культура».

Пачатак а 17:00

Адрас Дома нацыянальнасьцяў: ул.Новая Басманная , д.4 (метро “Красные ворота”)

14 чэрвеня ў клубе “Plan B” (ул. Советской Армии, дом 7, ст. м. «Новослободская») адбудзецца Беларуская вечарына!

У праграме вечарыны - канцэрт беларускіх этна-фолк-гуртоў “OSIMIRA” і “Хуткi Смоўж”, гульні і конкурсы, стравы беларускай кухні ад шэф-повара.

На вечарыне чакаюцца вядомыя беларусы, што пражываюць у Маскве, у тым ліку палітыкі, касманаўты, навукоўцы і КВН-аўцы.

Квіток пры пакупцы загадзя – 350 руб., у дзень мерапрыемства – 400 руб. (у цану ўключаныя чарка і шкварка! ;)

Пачатак а 19:00.

http://vkontakte.ru/event10080242
http://www.last.fm/event/1099078

Дорогие друзья!

Приглашаем Вас на «Беларускую вечарыну»!!!


Continue reading Вялікая беларуская вечарына ў Маскве 14 чэрвеня!

16-18 траўня 2009 года ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных зносін (МГИМО) адбыўся чарговы Кубак садружнасцяў па міні-футболе сярод зямляцтваў і нацыянальных клубаў Універсітэту МЗС РФ, у якім удзельнічалі каманды 14 краінаў свету.

Камандзе Беларускага зямляцтва МГИМО, на чале з яе капітанам Паўлам Васільевым, студэнтам 2 курса факультэта Міжнародных зносін, удалося выйсці з групавога этапу турніра, заняўшы ў сваёй групе першае месца, і абыграць у чвэрць-фінале каманду Грамады нямецкіх студэнтаў МГИМО з лікам 2-1 (па пенальці). У паўфінале каманда Беларусі сустракалася з камандай Расіі, якой, неглядзечы на зацятую барацьбу, прайграла з лікам 0-1 (па пенальці). Але ж беларусы не дарэмна лічацца ўпартымі, і гэтая ўпартасць была ўзнагароджана: у матчы за трэцяе месца яны перамаглі каманду Кыргызстану з лікам 1-0, прычым пераможны гол забіў Аляксандр Кананчук, студэнт 4 курса факультэта Міжнароднага права. Каманда Украіны заняла другое месца, а пераможцам Кубка садружнасцяў – 2009 стала Расія. 11 чэрвеня на XIV Агульным зборы Рады зямляцтваў адбудзецца святочная цэрэмонія ўзнагароджання пераможцаў.

Ужо другі год запар каманда Беларускага зямляцтва МГИМО па міні-футболе паказвае высокія вынікі ў спартовай барацьбе, у мінулым годзе таксама заняўшы трэцяе месца. Гэта адбываецца дзякуючы намаганням кожнага з чальцоў зямляцтва, якія ахвяруюць свае грошы і высілкі дзеля таго, каб Беларусь была дастойна і з гонарам прадстаўлена ў Расіі і свеце. Хочаш унесці свой уклад у агульную справу? Далучайся да беларускай дзейнасці ў Маскве. Беларусы з МГИМО будуць радыя дапамагчы і падзяліцца вопытам. Пішыце на ziamliactva@gmail.com.

// Георгі Плашчынскі, Беларускае зямляцтва МДІМЗ (МГИМО)

14 мая в Москве прошел пикет, посвященный 14-летию проведения в Беларуси референдума, отменившего национальную символику и вернувшего в страну советские флаг, герб и гимн. В этот день в Минске проходит “Марш за Независимость”, поддержать который пришли активисты Обороны и другие участники акции.

dscf8311-vi

“Сегодня мы возвращаем белорусам их национальную символику”, сказал один из активистов. С этими словами участники акции сорвали с принесенного с собой “лукашенковского” флага (в народе называемого “закат над болотом”) верхний слой, под которым оказался исторический бело-красно-белый флаг. Та же судьба постигла нынешний официальный герб, под которым обнаружился национальный герб - “Пагоня”.


Continue reading Пікет у гадавіну адмены “Пагоні” і Бел-чырвона-белага сьцяга

7 траўня ў 17-00 у штогадовым канцэрце нацыянальнасцяў у Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных зносін (МГИМО (У) МИД РФ) прыме ўдзел беларускі дудар Дзяніс Сухі, які выканае некалькі аўтэнтычных фолкавых кампазіцыяў.

Акрамя беларускага майстра, у мерапрыемстве прымуць удзел выканаўцы з 16 іншых краінаў свету, ад Азэрбайджану да Паўднёвай Карэі. Завершыць святочны дзень фуршэт нацыянальнай кухні зямляцтваў краін-удзельніц.

Падрабязней: http://mgimo.ru/study/foreign/dean/events/n109401.phtml

Kancert

Уваход бясплатны, але па запрашэннях. Каб патрапіць на мерапрыемства, пішыце на g.plaschinsky@gmail.com, а таксама звязвайцеся ў Вконтакте.ru: http://vkontakte.ru/id1976625?88733.

Жадаючыя ахвяраваць грошы на прыезд артыста, калі ласка, звязвайцеся па кантактах вышэй. Беларускае зямляцтва МГИМО будзе Вам удзячнае.

Больш пра Дзяніса Сухога

У сярэдзіне красавіка 2009 году створана “Асацыяцыя грамадзкіх арганізацый, якія аб’ядноўваюць выхадцаў з Беларусі ў Маскве і вобласці”. Арганізацыйны сход адбыўся ў памяшканні пасольства Узбекістана ў Маскве.

У склад асацыяцыі будуць уваходзіць такія арганізацыі, як гарадская арганізацыя “Беларускае зямляцтва”, нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы”, Маскоўскі клуб беларусаў, беларускае зямляцтва МГИМО, беларускія моладзевыя арганізацыі Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта і Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута, аб’яднанне беларусаў Масквы “Бацькаўшчына”, міжнародная грамадская арганізацыя “Славянский круг” ды іншыя беларускія арганізацыі Масквы і Маскоўскай вобласці. Падчас збору быў прыняты статут асацыяцыі, а таксама важнейшыя рашэнні па дзейнасці асацыяцыі. Так, было вырашана, што афіцыйным друкаваным органам асацыяцыі будзе газета “Сябры” (выдаецца Міжнароднай асацыяцыяй дзелавых людзей “Сябры”), афіцыйным сайтам, дзе будуць выстаўляцца навіны асацыяцыі, будзе сайт нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы”.

Таксама было прынята рашэнне пра кіраўніцтва асацыяцыі. Адзінага кіраўніка асацыяцыі не будзе, замест гэтага былі прызначаныя тры сустаршыні: Алег Кандыба (прэзідэнт Маскоўскага клуба беларусаў, Міжнароднай асацыяцыі дзелавых людзей «Сябры»), Сяргей Кандыбовіч (старшыня рады НКА “Беларусы Масквы”) і Рыгор Казак (кіраўнік гарадской арганізацыі “Беларускае зямляцтва”). Кіраўнікі астатніх арганізацый-членаў асацыяцыі будуць уваходзіць у склад Савета асацыяцыі.

Былі вызначаны мэты асацыяцыі:

  • Інтэграцыя ўсіх прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Расіі і каардынацыя іх дзеянняў;
  • Аказанне інфармацыйнай, юрыдычнай, сацыяльнай дапамогі ўсім беларусам, каторыя пражываюць у Расіі; садзейнічанне ўсталяванню больш цесных эканамічных і культурных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй; пашырэнне беларускай культуры і беларускіх традыцый; дзейнасць па аднаўленні гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, у тым ліку дапамога ў рэканструкцыі беларускіх храмаў і іншых помнікаў архітэктуры.
  • Усе важнейшыя мерапрыемствы, запланаваныя арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад асацыяцыі, будуць уключаны ў агульны план мерапрыемстваў асацыяцыі. Так, запланавана праводзіць святкаванні Новага году, народнага свята “Купалле”, дня вызвалення Беларусі 3 ліпеня, правесці дзень шашлычніка, дзень лыжні, свята вады і іншыя мерапрыемствы.

    У бліжэйшы час будзе падрыхтаваны зварот да МГА “ЗБС Бацькаўшчына” з нагоды правядзення V з’езда беларусаў свету. Таксама запланавана падрыхтаваць зварот да прэзідэнта А. Г. Лукашэнка з просьбай паскорыць стварэнне заканадаўчай базы, якая б рэгулявала правы беларусаў, каторыя жывуць за мяжой. Па словах аднаго з кіраўнікоў асацыяцыі Кандыба Алега, беларусы, што жывуць за мяжой павінны адчуваць, што дзе б яны ні знаходзіліся, у любы момант можна вярнуцца на радзіму без ніякіх праблем. Для гэтага павінна існаваць пэўная заканадаўчая база, добра было б увесці ў дзеянне спецыяльны дакумент такі, як, напрыклад, карта паляка ў Польшчы. Таксама ў звароце будзе ўзнята пытанне пра рэабілітацыю свята 25 сакавіка. “Усё ж такі гэты дзень быў у гісторыі Беларусі, і таму не трэба яго замоўчваць, трэба ведаць, што тады адбылося і ганарыцца гэтым днём,” – гаворыць спадар Кандыба.

    Што тычыцца афіцыйнай рэгістрацыі “Асацыяцыя грамадзкіх арганізацый, якія аб’ядноўваюць выхадцаў з Беларусі ў Маскве і вобласці”. то гэтае пытанне будзе абмеркавана падчас устаноўчай канферэнцыі, каторая павінна адбыцца ў канцы мая – пачатку чэрвеня. Па словах Алега Кандыбы, вострай неабходнасці ў рэгістрацыі асацыяцыі няма, бо ўсе арганізацыі, якія уваходзяць у яе склад, афіцыйна зарэгістраваныя і фінансуюцца ў асноўным за кошт членскіх унёскаў.

    //Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС Бацькаўшчына”

    теги:

    26 красавіка ў праваслаўным Храме Сьвяціцеля Піліпа Мітрапаліта Маскоўскага ў Мяшчанскай Слабадзе адбудзецца набажэнства за супакой ахвяраў Чарнобыля.

    Імшу правядзе протаіерэй айцец Іаан, настаяцель храма, член Рады РНКА “Беларусы Масквы”. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

    Пачатак а 18:00.

    Праезд: м. Проспект Мира, выхад у бок Спартовага комплекса “Олимпийский”. Храм Святителя Филиппа Митрополита Московского.

    На мапе Google Maps

    // http://www.belmos.ru/forum/topic734.html

    Шаноўныя землякі!

    Рэдакцыя альманаха ”Скарыніч”, які выдаецца беларусамі Масквы з пачатку 90-х гадоў, працягвае тэму “Беларус у маскоўскай прасторы”. Сардэчна запрашаем падзяліцца сваімі ўспамінамі і разважаннямі на наступныя тэмы:

    1. Калі Вы ўпершыню прыехалі ў Маскву? Першыя ўражанні ад знаёмства з горадам і яго жыхарамі (захапленне, расчараванне і г.д.)

    2. Што з найбольш значнага і поўнага ў Вашым жыцці, творчым лёсе прыпала (прыпадае) на маскоўскі абсяг?

    3. Наколькі трывалыя, змястоўныя, шчырыя кантакты з маскоўскімі (расійскімі) знаёмымі з боку гледжання асабістага, нацыянальна-дзяржаўнага, духоўна-культурнага ўзаемаразумення?

    4. Наколькі адэкватна, на Ваш погляд, расійскія знаёмыя і сябры ўспрымаюць Беларусь, яе гістрыю і культуру, а таксама расійска-беларускія адносіны.

    5. Пажаданні і прапановы адносна пашырэння нацыянальнай прысутнасці масквічоў-беларусаў у Маскве.

    Просім дадаць звесткі пра сябе:

    1. Прозвішча, імя, імя па бацьку

    2. Год і месца нараджэння

    3. Адукацыя, спецыяльнасць

    4. Як даўно ў Маскве?

    Адказы на пытанні (памерам не больш за 5 старонак) просім накіраваць да 15 мая 2009 г.:

    - па электроннай пошце chaichits (а) hotmail.com Чайчыцу Віктару Мікалаевічу (маб.тэл. 8-9168542873)

    - або Каўку Аляксею Канстанцінавічу на адрас: 121614 Москва, Крылатские холмы 36/2/278 (тэл. 495-4158905).

    Сегодня зашел на http://bash.org.ru/ , а там все на мове )))
    С первым апреля )))

    теги: